18 траўня 2024, Субота, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрамайдан у 3D: унікальны праект ад мікалаеўскага фатографа

1

Каманда спецыялістаў на чале з Іллёй Кашкоўскім распрацавала новы інтэрнэт-праект 3deuromaidan.com.

Ён уяўляе сабой інтэрактыўны віртуальны тур з серыі сферычных панарам плошчы, піша «Украінская праўда».

«Падзеі, якія развярнуліся ва Украіне, прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Наша гісторыя пішацца кожны дзень, і імгненні жыцця Еўрамайдана мы вырашылі ўвекавечыць у такім незвычайным фармаце. Нас парадавала арганізаванасць гэтага мірнага мітынгу. Можна сказаць Еўрамайдан - гэта горад у горадзе, са сваёй сістэмай функцыянавання і забеспячэння. Наш праект знаходзіцца ў стадыі абнаўлення, мы заўсёды адкрытыя для новых прапаноў і ідэй», - распавёў Ілля.

Распрацоўшчыкі кажуць, што дзякуючы віртуальнаму туру, на Еўрамайдане змогуць пабываць замежнікі і людзі, якія не змаглі прысутнічаць там асабіста.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках