18 траўня 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы выдалілі групу «Стоп страх»

69
Спецслужбы выдалілі групу «Стоп страх»

Міліцыя правяла ператрус у кватэры актывіста, якога падазраюць у стварэнні апазіцыйнай групы «Вконтакте».

Спецслужбы наважылі, што магілёвец Антон Касцоў мае дачыненне да супольнасці «Стоп страх». Да яго дадому прыехаў намеснік начальніка міліцыі абласнога цэнтра і прымусіў напісаць тлумачэнне. 24 снежня актывіст напісаў заяву, у якой адхіліў сваё дачыненне да стварэння групы, але выказаў ахвоту выдаліць свае камэнтары. Пасля кансультацый з праваабаронцамі ён накіраваўся ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі Магілёва. Там прабыў блізу трох гадзін. Затым у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі паехаў дадому, перадае «Радыё Свабода».

Старшыня абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў здолеў датэлефанавацца да маці хлопца, якая паведаміла, што ў кватэры ператрус.

Як мяркуе праваабаронца Барыс Бухель, міліцыянты могуць забраць кампутар, каб адсачыць усе кантакты і вылічыць стваральнікаў групы.

Як было адзначана ў сацсетцы «Вконтакте», група «Стоп страх» была створаная для правядзення штотыднёвых пратэставых акцый. Першая з іх - супраць падатку на аўто - запланаваная на 27 снежня. Аднак на гэты момант доступу да суполкі няма.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках