3 траўня 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне жорстка збілі журналістку Таццяну Чарнавол (Відэа)

74

Збілі журналістку, актывістку Еўрамайдана Таццяну Чарнавол, якая пісала пра тое, у якіх дамах жывуць набліжаныя Януковіча.

Пра гэта паведамляе са спасылкай на актывіста Аляксея Грыцэнку «Украинская правда».

Гэта здарылася ў Барыспалі. У траўмапункт яе даставіла міліцыя, падабралі Таццяну на вуліцы. У яе страсенне мозгу. Па словах сваякоў, цяпер ёй зашываюць твар.

Сваякам ператэлефанавалі ўжо з траўмапункта. У Таццяны страсенне мозгу, шматлікія гематомы, пералом носа.

Па словах Таццяны Чарнавол, яна ехала да сябе ў сяло Гара, калі заўважыла за сабой сачэнне. «Яна рэзка павярнула назад у Барыспаль. Але машына пачала яе прыціскаць . Пасля чаго яе машыну некалькі разоў ударылі кузавам. Яна спынілася. З машыны выбеглі двое, разбілі шкло. Яна выскачыла з машыны і паспрабавала бегчы. Яе дагналі і білі. Білі двое мужчын», напісаў у Твітэры журналіст Мустафа Наем.

Таццяну павезлі на рэнтген, таму што сама хадзіць яна не можа. У 4 раніцы перавезлі ў адну з кіеўскіх бальніц.

Як паведаміў Громадськаму ТВ актывіст Аляксей Грыцэнка, якому тэлефанавала Чарнавол у гэтую ноч, 24-га снежня Таццяна ездзіла здымаць дамы міністра ўнутраных спраў Захарчанкі і генпракурора Пшонкі. Падчас апошняй здымкі за ёй сачылі «беркутаўцы».

За апошні тыдзень адбылося некалькі здарэнняў, у выніку якіх пацярпелі актывісты Еўрамайдана. У нядзелю стралялі ў актывіста Дарожнага кантролю Уладзіміра Маралава. Увечары ў аўторак у Харкаве адзін з арганізатараў мясцовага Еўрамайдана Дзмітрый Піліпец атрымаў некалькі нажавых раненняў.

У аўторак таксама стала вядома аб тым, што памёр ад траўмаў збіты праваахоўнікамі 18 снежня Павел Мазурэнка.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках