27 красавiка 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Філарэт сышоў на супакой

254
Мітрапаліт Філарэт сышоў на супакой

Святы Сінод РПЦ задаволіў прашэнне мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта аб пачысленні яго на супакой.

25 снежня 2013 года ў Сінадальнай зале афіцыйнай Патрыярхавай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым стаўрапагіяльным манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пачалося апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Як паведамляе прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, «удзельнікі пасяджэння мелі паўторнае абмеркаванне, у сувязі з прашэннем, пададзеным Правялебным мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, аб пачысленні яго на супакой у сувязі з дасягненнем 78-гадовага ўзросту.

Святы Сінод пастанавіў:

1. Прашэнне задаволіць.

2. Выказаць сардэчную падзяку Правялебнаму мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае акармленне Беларусі, якое адзначана выбітнымі царкоўнымі дасягненнямі, такімі як адкрыццё 10 дыяцэзій, шматразовае павелічэнне колькасці прыходаў, адкрыццё новых манастыроў, духоўных школ, устанаўленне добразычлівага і канструктыўнага дыялогу з дзяржаўнай уладай і грамадскім арганізацыямі, падтрыманне годнага ўзроўню міжканфесійных адносінаў, удзел у знешняй дзейнасці Маскоўскага Патрыярхата.

3. Прымаючы пад увагу вышэйсказанае, прызначыць Правялебнага мітрапаліта Філарэта ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, захаваўшы за ім права ўдзелу ў працы Святога Сінода і ганаровае пратакольнае месца на богаслужэннях і ў афіцыйных цэрымоніях.

4. Дзякаваць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку за гатоўнасць забяспечыць пражыванне і годны ўзровень бытавога і медыцынскага абслугоўвання Правялебнага мітрапаліта Філарэта».

Далей Сінод вызначыў, што Правялебным Менскім і Слуцкім быць Правялебнаму мітрапаліту Разанскаму і Міхайлаўскаму Паўлу.

Даведка:

Мітрапаліт Філарэт (у свеце - Кірыла Варфаламеевіч Вахрамееў; нар . 21 сакавіка 1935, Масква) - епіскап Рускай праваслаўнай Царквы; з 31 студзеня 1990 прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы з тытулам (c 18 лютага 1992 г): Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі свяшчэннаархімандрыт.

Мітрапаліт Павел (Панамароў Георгій Васільевіч) нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў г.Караганде, у сям'і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў шафёрам, слесарам. Вучыўся ў прафтэхвучылішўчы, а затым у Маскоўскай духоўнай семінарыі, быў рэферэнтам Аддзела знешніх царкоўных зносінаў, членам Рускай духоўнай місіі ў Ерусаліме, намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра.

Напісаць каментар 254

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках