15 траўня 2024, Серада, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспектар ДАІ: Можа, у Лукашэнкі мазгі прачысцяцца

239
Інспектар ДАІ: Можа, у Лукашэнкі мазгі прачысцяцца

У рэдакцыю charter97.org звярнуўся дзейны супрацоўнік ДАІ Менска і падтрымаў акцыю «Стоп-падатак».

Міліцыянт прызнаецца, што шмат хто з работнікаў ДАІ падтрымлівае ўдзельнікаў пратэсту і просіць кіроўцаў падчас акцыі ўстрымацца ад грубасці і правакацый.

«Мы - грамадзяне адной краіны і шмат хто з нас салідарныя з вамі», - піша інспектар.

Наступная акцыя «Стоп-падатак» пройдзе ўжо ў гэтую пятніцу, 27 снежня, а 18:00. Удзельнікі акцыі збіраюцца выехаць на цэнтральныя праспекты гарадоў Беларусі і паказаць сваю нязгоду з увядзеннем падатку на аўтамабілі.

Мы публікуем ліст інспектара ДАІ без скарачэнняў, са зразумелых прычын, імя аўтара застанецца ў таямніцы.

«Добры дзень, сайт charter97.org. Мяне клічуць [імя выдалена], я працую інспектарам ДАІ.

Хачу пагаварыць пра акцыю «Стоп-падатак», дакладней аб стаўленні да яе маіх знаёмых сярод работнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Вы будзеце моцна здзіўленыя, але большасць інспектараў супраць транспартнага збору і нават падтрымліваюць гэтую смелую акцыю «Стоп-падатак». А прычына вельмі простая - мы ўсе аўтааматары і таксама абураныя тым, што адбываецца. Не, сярод нас ёсць усякія, ёсць проста недалужныя людзі, ёсць службісты-кар'ерысты, ёсць проста псяюхі. Ёсць нашае высокае начальства, якое карыстаецца службовымі самаходамі. Але іх усё ж меншасць. Большасць - нармалёвыя людзі, і я чуў, як калегі паміж сабою гаварылі перад першай акцыяй: «Хай збіраюцца. Можа, у Лукашэнкі мазгі прачысцяцца».

Ведаю, што ў час мінулай акцыі шмат хто з выканаўцаў закону ўсялякімі шляхамі сабатавалі ідыёцкія загады начальства. Але выступіць у адкрытую вельмі складана, калі звык выконваць загады. Маё асабістае стаўленне да акцыі такое: у мінулы раз аўтааматары ўсё рабілі правільна, сігналілі, гамавалі, выказвалі сваю нязгоду са зборам, але ў той жа час усе прапускалі хуткія, не дапускалі грубасці і правакацый да інспектараў. Добра было б, каб і ў гэты раз атрымалася гэтак жа. Памятайце, што мы грамадзяне адной краіны і шмат хто з нас салідарныя з вамі.

Скажу яшчэ, што нягледзячы на тое, што я вельмі люблю сваю працу і на добрым рахунку, калі нас будуць спрабаваць выкарыстоўваць у карных мэтах, то падам рапарт на звальненне».

Напісаць каментар 239

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках