12 траўня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча вылучыць на мадэрнізацыю ўзбраенняў €2 мільярда

16
Польшча вылучыць на мадэрнізацыю ўзбраенняў €2 мільярда

Польская армія выдаткуе на куплю і мадэрнізацыю ўзбраенняў у 2014 годзе рэкордную суму.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны краіны Томаш Семаняк старанна пазбягае ўжывання выразу «пераломны год для польскай арміі», таму што такім павінен быў стаць 2013. На ўзбраенне планавалася вылучыць больш за 8 мільярдаў злотых (2 мільярда еўра). Аднак аказалася, што бюджэт трэба скарэктаваць у меншы бок, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

У 2014 годзе бюджэт Мінабароны складзе 8 мільярдаў еўра, гэта значыць больш, чым у адыходзячым годзе. На мадэрнізацыю ўзброеных сіл вылучана 2 мільярда еўра, з іх крыху менш за мільярд - на 14 стратэгічных праграм.

Па папярэдніх дадзеных, вясной 2014 года павінен быць рэалізаваны тэндэр на куплю 70 верталётаў баявой падтрымкі. Першыя пастаўкі запланаваныя на канец наступнага года. Польская армія таксама закупіць дзве радыёлакацыйныя станцыі «Сола» і супрацьпаветраныя ракеты «Гром». Таксама будуць закупленыя ракеты для аховы ўзбярэжжа NSM.

100 мільёнаў еўра будуць выдаткаваныя на куплю электронных сістэм падтрымкі поля бою. Войска не будзе закупляць новыя танкі, затое прыме ад нямецкага Бундэсвера 119 танкаў «Леапард» з тэхнічным забеспячэннем. Разам са 128 танкамі гэтага тыпу, якія знаходзяцца на ўзбраенні польскай арміі, яны будуць мадэрнізаваныя. Вайскоўцы таксама хочуць купіць гаўбіцы «Краб», перасоўныя 120-міліметровыя мінамёты «Рак», а таксама сістэмы кіравання агнём «Лівец».

Варта адзначыць, што восенню Беларусь і Расея правялі маштабныя ваенныя вучэнні «Захад-2013». У гэтым месяцы з'явілася інфармацыя, што Масква размесціць у Калінінградскай вобласці ракетныя комплексы «Іскандэр» у непасрэднай блізкасці ад Еўразвяза. Сваю занепакоенасць з нагоды расейскіх АТРК ужо выказалі прадстаўнікі Польшчы, Літвы і Латвіі. Таму не выключана, што павелічэнне выдаткаў на ўзбраенне польскай арміі з'яўляецца своеасаблівым адказам на ўзмацненне ваеннай актыўнасці ўсходніх суседзяў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках