19 траўня 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкскім студэнтам забаранілі навагоднія вечарыны

3
Таджыкскім студэнтам забаранілі навагоднія вечарыны

Таджыкскім студэнтам забаранілі рабіць у Новы год падарункі адзін аднаму і выкладчыкам, а таксама праводзіць святочныя вечарыны.

Пра гэта паведамляе «Азія-плюс» са спасылкай на дырэктыву, разасланую Міністэрствам адукацыі ва ўсе ВНУ і сярэднетэхнічныя навучальныя ўстановы краіны.

У ведамстве сцвярджаюць, што дадзеныя меры прынятыя для эканоміі сродкаў навучэнцаў. У саміх навучальных установах у навагоднія святы дазволена да трох гадзін дня праводзіць культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, спаборніцтвы па чытанню вершаў, маляванню і іншыя конкурсы, піша Lenta.ru.

Раней у снежні стала вядома, што традыцыйныя навагоднія сімвалы - Дзеда Мароза і Снягурку - выключылі з праграм дзяржаўных тэлеканалаў Таджыкістана. Пра гэта абвясціў першы намеснік кіраўніка камітэта па тэлерадыёвяшчанні Саідалі Сідзікаў, спаслаўшыся на тое, што казачныя персанажы «не маюць прамога стаўлення да нацыянальных традыцый рэспублікі».

Пазней, праўда, мэр Душанбэ Махмадсаід Убайдулаеў распарадзіўся арганізаваць сустрэчу Новага года ў сталіцы Таджыкістана «з размахам, як мага больш раскошна» і з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі. На галоўнай плошчы горада - Дусці - па распараджэнні мэра была ўсталяваная 22-метровая елка. 31 снежня там адбудзецца традыцыйнае масавае святочнае шоў з удзелам зорак таджыкскай эстрады, якое скончыцца феерверкам.

Новы год у ноч на 1 студзеня ў Таджыкістане ўпершыню адзначылі па ініцыятыве камсамола ў 1936 годзе. Праз 11 гадоў свята стала дзяржаўным, захаваўшы гэты статус і пасля развалу СССР. Між тым ужо чацвёрты год у рэспубліцы ідуць спрэчкі аб тым, ці варта адзначаць Новы год. Шэраг аўтарытэтных мусульманскіх святароў і партыя Ісламскага адраджэння Таджыкістана выступілі супраць гэтага свята, як «чужога ісламскаму свету».

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках