3 траўня 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Будзем дамагацца поўнай адмены сертыфікатаў

17
Прадпрымальнікі: Будзем дамагацца поўнай адмены сертыфікатаў

ІП маюць намер дамагацца поўнай адмены суправаджальных дакументаў на тавары.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук, каментуючы сайту charter97.org перанос увядзення сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.

«Гэтая праблема проста адклалася, і поўнай перамогі пакуль няма. Цяпер мы бачым, што ўлады хочуць змяніць Падатковы кодэкс, каб у іх была пляцоўка для ўвядзення суправаджальных дакументаў і сертыфікацыі. І сёння на першы план выйшлі суправаджальныя дакументы, а сертыфікацыя адышла на другі план. Але гэта часова», - сказаў прадпрымальнік.

Вячаслаў Піліпук адзначыў, што «Перспектыва» мае намер падаць у суд ЕўрАзЭС пазоў з тым, каб для прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, было цалкам адмененае рашэнне наконт сертыфікатаў.

«Гэта значыць, мы будзем дамагацца поўнай адмены сертыфікатаў. Бо ў тэхрэгламенце сказана, што абавязкова павінны сертыфікаваць тавар толькі імпарцёры і вытворцы гэтага тавару. А індывідуальныя прадпрымальнікі-плацельшчыкі адзінага падатку не з'яўляюцца ні імпарцёрамі, ні вытворцамі. Па вызначэнні самога тэхрэгламенту, яны з'яўляюцца спажыўцамі. І на гэтым мы збіраемся будаваць сваю лінію абароны ў судзе. Што тычыцца суправаджальных дакументаў, якія больш за ўсё трывожаць прадпрымальнікаў, то па ўсёй рэспубліцы прадпрымальнікі складаюць тэкст звароту да «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў» ад сваіх раёнаў, да Лукашэнкі і да Савета бяспекі. І ў гэтыя тры органа мы будзем падаваць зварот з тым, каб суправаджальныя дакументы не ўводзіліся. Дарэчы, Лукашэнка заяўляў у Маскве, што грамадзяне Беларусі, Расеі і Казахстана павінны знаходзіцца ў аднолькавых умовах, але нягледзячы на гэта, беларускія ўлады ствараюць для нашых прадпрымальнікаў як раз-такі іншыя ўмовы. Бо ад расейскіх прадпрымальнікаў не патрабуюць сертыфікаты і суправаджальныя дакументы», - падсумаваў намеснік старшыні «Перспектывы».

Нагадаем, увядзенне абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці для індывідуальных прадпрымальнікаў перанеслі на 1 студзеня 2014 года. З пачатку гэтага месяца, па словах віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча, для прадпрымальнікаў павінен быў уступіць у сілу тэхрэгламент Мытнага саюза. 31 кастрычніка віцэ-прэм'ер заявіў, што з 1 снежня 2013 года індывідуальныя прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары, якія не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту МС «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Пачынаючы з 1 лістапада на рынках Беларусі пад рознымі падставамі пачаліся ўзмоцненыя праверкі, якія суправаджаліся канфіскацыяй тавараў. Пазней менскія ўлады сарвалі правядзеньне 25 лістапада форуму прадпрымальнікаў, на якім ІП збіраліся абмеркаваць сітуацыю, звязаную з увядзеннем у наступным месяцы новых правілаў гандлю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках