2 траўня 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Беларусь адказвае за вяртанне крэдыту здабыткам краіны

286
Мядзведзеў: Беларусь адказвае за вяртанне крэдыту здабыткам краіны

Прэм'ер РФ заявіў, што Украіна і Беларусь вернуць крэдыты незалежна ад магчымай змены ўлады.

Паводле яго слоў, Кіеў і Менск адказваюць за выдадзеныя ім сродкі ўсім здабыткам сваёй краіны, перадае агенцтва «Прайм».

«Строга кажучы, пад украінскі крэдыт сёння і пад беларускі крэдыт сябры і партнёры дадуць нам суверэнную гарантыю. І хто б ні быў прэзідэнтам Украіны ў будучыні або Беларусі, у прынцыпе мы можам дамагацца вяртання гэтых грошай усімі даступнымі спосабамі», - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, прычыны выдачы крэдыту Украіне зразумелыя. Акрамя таго, кажа кіраўнік урада, Расея мае намер запусціць шэраг прамысловых аб'ектаў на Украіне.

«Мы будзем спадзявацца, што за кошт гэтых грошай будзе адбывацца і рэанімацыя ўкраінскай эканомікі», - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Нагадаем, па выніках сустрэч у Маскве, якія адбыліся 24 і 25 снежня, Лукашэнку будзе вылучана 2 мільярда даляраў крэдыту тэрмінам на 10 гадоў. Раней Расея прадаставіла пазыку Украіне на суму 15 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 286

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках