19 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка пачне новы сезон у Аўстраліі

5
Азаранка пачне новы сезон у Аўстраліі

Другая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка адкрые новы тэнісны сезон у аўстралійскім Брысбене.

На турніры серыі «Прэм'ер» з прызавым фондам $1 млн лепшая беларуская тэнісістка пачне выступ з другога круга. Яе спаборніца вызначыцца 29 снежня, калі ў двубоі першага раўнда згуляюць прадстаўніца Казахстана Галіна Васкабоева (67-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і аўстралійка Кейсі Дзелакуа (142), піша БелТА.

На корты Брысбена з прадстаўнікоў першай дзясяткі, акрамя Азаранкі, выйдуць першы нумар рэйтынгу ВТА амерыканка Серэна Уільямс, расейка Марыя Шарапава (4), сербка Алена Янкавіч (8), немка Ангеліка Кербер (9) і прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі (10).

Турнір стартуе 29 снежня, а фінішуе ў пачатку 2014 года - 5 студзеня. Пасля яго пройдуць яшчэ два турніры - у Сіднэі і новазеландскім Оклэндзе, а затым лепшыя тэнісісткі планеты перабазуюцца ў Мэльбурн, дзе з 13 да 26 студзеня пройдзе першы ў гэтым сезоне турнір серыі «Вялікага шалома» - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Апошнія два гады пераможцай у ім была Вікторыя Азаранка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках