19 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт на вакзале ў Валгаградзе: бомбу ўзарвала смяротніца (Відэа)

350

(абноўлена - 17:02) У Валгаградзе прагрымеў выбух у будынку чыгуначнага вакзала.

Ахвярамі выбуху ў Валгаградзе сталі не менш за 18 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. Следчы камітэт прызнаў выбух тэрарыстычным актам. Паводле папярэдніх дадзеных, выбуховае прыстасаванне прывяла ў дзеянне смяротніца. Гэта адбылося на ўваходзе ў вакзал, перад рамкай металашукальніка.

У інтэрнэце апублікаванае відэа выбуху на вакзале ў Валгаградзе.

Як паведаміла прадстаўнік абласнога Глаўка МУС Святлана Смальянінава, выбух «неўсталяванай прылады» адбыўся а 12:45 мск (11:45 па Менску).

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расеі Уладзімір Маркін заявіў, што крымінальная справа паводле факта выбуху ў Валгаградзе ўзбуджаная па двух артыкулах - тэракт і незаконны абарот зброі і боепрыпасаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, магутнасць бомбы ў Валгаградзе склала не менш за 10 кг у трацілавым эквіваленце.

У сваю чаргу «Інтэрфакс» паведамляе, што на месцы выбуху на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе выяўленая адарваная галава меркаванай тэрарысткі-смяротніцы.

Сярод ахвяраў тэракту ў Валгаградзе ёсць супрацоўнік праваахоўных органаў. Паводле папярэдніх дадзеных, паліцэйскі Дзмітрый Макавін загінуў пры выбуху, калі спрабаваў прадухіліць падрыў смяротніцы. Ён убачыў спыненую пры праходжанні турнікета дзяўчыну, якая дзіўна захоўвалася, - паведамляюць Lifenews.

У той момант, калі дзяўчына рэзка кінулася наперад, ён ступіў да яе насустрач, каб перашкодзіць прайсці ўнутр вакзала. У тую ж хвіліну прагрымеў выбух. Ад атрыманых раненняў Дзмітрый Макавін загінуў на месцы.

У прэс-цэнтры МУС Расеі ўдакладнілі, што адзін паліцэйскі загінуў і шасцёра параненыя пры тэракце ў Валгаградзе.

«Па ўдакладненых дадзеных, у выніку выбуху на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе адзін супрацоўнік паліцыі загінуў, яшчэ шасцёра яго калегаў былі параненыя», - сказаў суразмоўца агенцтва. Адзін з параненых паліцэйскіх знаходзіцца ў цяжкім стане.

На месцы здарэння працуюць выбухатэхнікі, АМАП і кінолагі з сабакамі. Са слоў відавочцаў, да будынка вакзала адна за адной пад'язджаюць брыгады медыкаў, іх шмат. Пацярпелых на насілках загружаюць у карэты «хуткай дапамогі» і адвозяць у бальніцы. З будынка чыгуначнага вакзала працягваецца эвакуацыя людзей.

У пятніцу ўвечары ў Пяцігорску Стаўрапольскага краю ля будынка ДІБДР выбухнула начыненая выбухоўкай машына. Загінулі трое выпадковых мінакоў. Улады шукаюць арганізатара, але мяркуюць, што гэта не тэракт.

Напісаць каментар 350

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках