5 траўня 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

300 гарадзенскіх рабочых выкінулі на вуліцу

96
300 гарадзенскіх рабочых выкінулі на вуліцу

Гародня намаганнямі мясцовых уладаў стала тэрыторыяй выпаленай прамысловасці.

За апошнія гады тут быў ліквідаваныя шэраг прадпрыемстваў.

Тлумачэнне заўсёды адно і тое ж - іх існаванне эканамічна не выгаднае. 23 снежня канцэрн «Беллегпрам» абвясціў рабочым Гарадзенскага гарбарнага аб'яднання, што ў бліжэйшы час іх прадпрыемства будзе ліквідаванае. Працу страцяць блізу 300 чалавек, паведамляе чытач charter97.org.

Урад, Гарадзенскага аблвыканкама, канцэрн «Беллегпрам» у 2009-2011 гадах ўсяляк садзейнічаў прадпрыемству ў яго вынасе ў прамысловую зону Гародні. За гэты перыяд быў адведзены зямельны ўчастак, сабраныя зыходныя дадзеныя, распрацаваныя і зацверджаныя архітэктурныя планы новага гарбарнага прадпрыемства.

Па ўсіх разліках, гэта было эканамічна выгадна і вельмі неабходна для развіцця гарбарна-абутковай галіны ў Беларусі. Аднак з прыходам на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіра гарбарны завод чамусьці перастаў быць патрэбным Гродзенскай вобласці.

23 снежня на агульным сходзе калектыву прадпрыемства намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Вячаслаў Мірусін паведаміў, што гендырэктару прадпрыемства, які быў ініцыятарам адкрыцця новага гарбарнага прадпрыемства, кантракт не працягнуты. Будаўніцтва ў Гародні новага гарбарнага прадпрыемства прызнана эканамічна нявыгадным, а старая вытворчасць у бліжэйшы час будзе скасаваная, і прадпрыемства ліквідаванае.

Выяўляецца, што будаваць «палацы рэспублікі», праводзіць чэмпіянаты свету хакея можна, а будаваць гарбарнае прадпрыемства, якое дазволіць захаваць працоўныя месцы для блізу 300 работнікаў Гарадзенскага вытворчага гарбарнага аб'яднання, эканамічна не выгадна.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках