3 траўня 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Керамін» завалены неліквідам

61

На час прыезду Лукашэнкі на «Керамін» тэрыторыя прадпрыемства была ачышчана ад прадукцыі, каб не выклікаць гнеў кіраўніка.

Сёння ж тэрыторыя прадпрыемства літаральна заваленая прадукцыяй.

У ходзе праведзенага два тыдні таму наведвання Лукашэнкам ААТ «Керамін» кіраўніцтвам прадпрыемства дэманстраваліся выдатныя паказчыкі росту і продажаў. Так кіраўніцтвам дакладвалася пра 100% загружанасць вытворчых магутнасцяў.

Аднак, у рэчаіснасці сітуацыя на прадпрыемстве выглядае больш, чым безнадзейна.

Як паведаміў «Белорусскому партизану» адзін з супрацоўнікаў заводу, на снежань-студзень плануецца спыненне дзвюх ліній па вытворчасці пліткі, а гэтак жа адной з дзвюх печаў завода «Будфарфор», які ўваходзіць у склад ААТ «Керамін».

Ён адзначыў, што на час прыезду Лукашэнкі тэрыторыя прадпрыемства была ачышчана ад прадукцыі, каб не выклікаць негатыўнай рэакцыі з боку кіраўніка краіны. На сённяшні ж дзень тэрыторыя прадпрыемства літаральна заваленая прадукцыяй, з рэалізацыяй якой гандлёвая сетка ААТ «Керамін» проста не спраўляецца.

«Керамін» завалены неліквідам. Фота: «Белорусский партизан»
Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках