3 траўня 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З экс-міністра абароны Расеі Сердзюкова ўзялі падпіску аб нявыездзе

12
З экс-міністра абароны Расеі Сердзюкова ўзялі падпіску аб нявыездзе

Справу Анатоля Сердзюкова могуць перакваліфікаваць на больш цяжкі артыкул.

Экс-міністр абароны Анатоль Сердзюкоў выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце Расеі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.

Сёння Сердзюкова дапыталі ў рамках справы, узбуджанай па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі пры будаўніцтве базы адпачынку «Жытняе», якая належыць зяцю Сердзюкова. Былы міністр праходзіць па справе падазраваным па артыкуле «халатнасць», перадае РІА Новости.

Сваёй віны ён не прызнаў, ад дачы паказанняў адмовіўся. Следства ўзяло з Сердзюкова падпіску аб нявыездзе. У бліжэйшы час кваліфікацыя справы аб халатнасці можа змяніцца, заўважыў Маркін.

«Следства і без паказанняў Сердзюкова мае дастатковы аб'ём доказаў яго дачынення да супрацьпраўных дзеянняў», - паведамілі ў СК.

Справа аб будаўніцтве за кошт бюджэту аўтадарогі ад вёскі Краса Ікранінскага раёна Астраханскай вобласці да вострава Школьны, на тэрыторыі якога размяшчаецца некамерцыйнае партнёрства «Жытняе» (належыць зяцю Сердзюкова), была ўзбуджаная 28 лістапада. Следства лічыць, што вуснае распараджэнне аб будаўніцтве дарогі даў Сердзюкоў. Пры гэтым, па дадзеных СК, аўтадарогу будаваў батальён чыгуначных войскаў, а працы па азеляненні «Жытняга» праводзіліся байцамі-тэрміновікамі авіяцыйнай часткі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках