4 траўня 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродна прарвала цеплатрасу

8
У Гродна прарвала цеплатрасу

Як мяркуецца, прычына парыву - карозія ўчастка трубаправода.

У Гродна сёння ноччу адбыўся прарыў цеплатрасы, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Паведамленне пра прарыў цеплатрасы паступіла ў МНС ад відавочца амаль у 5 раніцы. Паблізу кальцавой развязкі на скрыжаванні вуліц Горкага і БЛК у Гродна мужчына звярнуў увагу на клубы пара на газоне і выклікаў ратавальнікаў па сотавым тэлефоне.

Адбыўся парыў трубаправода гарачага водазабеспячэння дыяметрам 500 мм. Ад цеплазабеспячэння часова адключаныя навучальныя карпусы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Але заняткі праводзяцца. Інфармацыя аб парушэнні цеплазабеспячэння жылых дамоў не паступала.

Як мяркуецца, прычына парыву - карозія ўчастка трубаправода.

На месцы прарыву працуюць аварыйныя брыгады. Аднавіць працаздольнасць цеплатрасы плануюць прыкладна да 19.00.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках