3 траўня 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву і Польшчу прызначаныя новыя амбасадары. Савіных едзе ў Турцыю

29

Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні.

У выніку адбыліся наступныя прызначэнні:

Прадстаўляючы кандыдатаў на пасады амбасадараў, міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначыў, што большасць з іх маюць другую эканамічную адукацыю, што асабліва важна з улікам задач, якія Лукашэнка ставіць па нарошчванню экспарту.

Практычна ўсе прызначаныя амбасадары ўпершыню ўзначаляць дыпмісіі. Лукашэнка нагадаў пра сваё патрабаванне, што на падобныя пасады павінны прадстаўляцца людзі ў залежнасці ад іх здольнасцяў, а не па чыёй-небудзь пратэкцыі. Уладзімір Макей запэўніў таго, што менавіта такога прынцыпу і прытрымліваюцца ў міністэрстве замежных спраў.

Дыктатар таксама адзначыў, што работнікам МЗС, дыпламатам неабходна больш актыўна весці працу з моладдзю, часцей бываць у ВНУ, чытаць лекцыі, выступаць перад будучымі дыпламатычнымі работнікамі.

Звяртаючыся да амбасадараў у Польшчы і Літве, Лукашэнка адзначыў: «Гэта нашы краіны-суседзі, як бы мы з імі не жылі сёння, якія б у нас ні былі стасункі, суседзяў, мы ўжо даўно кажам і не намі гэта прыдумана, не выбіраюць. Нам, якія б яны ні былі, трэба настройвацца на пазітыўную працу, шукаць кантактаў з імі, нам трэба супрацоўнічаць. Бачыць Бог, мы так і робім, гэта наша лінія, і тое, што ў нас часам не атрымліваецца - гэта не ад нас залежыць, занадта неадэкватныя, скажам так, да нас патрабаванні прад'яўляюць з таго боку, на якія мы пайсці не можам, сёння па меншай меры, ды не думаю, што заўтра і паслязаўтра зможам».

Лукашэнка падкрэсліў, што вельмі важным напрамкам з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з Турцыяй і Іракам. Паводле яго слоў, Ірак праяўляе вялікую цікавасць да Беларусі, паступаюць розныя прапановы і ад бізнесменаў, і ад палітыкаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неўзабаве пачнецца аднаўленне гэтай краіны, а таму неабходна скарыстацца выпадкам і прапанаваць Іраку вялікую наменклатуру беларускіх тавараў.

Звяртаючыся да прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, які ўзначаліць беларускую дыпмісію ў Турцыі і Іраку па сумяшчальніцтве, кіраўнік падкрэсліў, што Ірак «не павінен быць прысцёжкай да працы ў Турцыі», на гэтым напрамку неабходна больш актыўна разгортвацца і не толькі амбасадару, але і членам ўрада, кіраўнікам прадпрыемстваў.

Што тычыцца Турцыі, то, на думку Лукашэнкі, большай дынамікі патрабуюць гандлёва-эканамічныя адносіны. «Нам недаравальна мець такія адносіны з Турцыяй. У палітыцы здаецца ўсё нармальна, а эканоміка, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва - нікуды не вартыя. І Турцыя ў апошні час настроена на пазітыў з Беларуссю, нам трэба гэта больш актыўна выкарыстоўваць», - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на адносную блізкасць гэтай краіны да Беларусі, а таму, лічыць ён, не павінна быць ніякіх праблем з пастаўкай туды беларускіх тавараў.

Дыктатар падкрэсліў важнасць для Беларусі і такога напрамку, як супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі.

Звяртаючыся да амбасадара ў Эфіопіі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Афрыканскім саюзе Змітра Купцеля, Лукашэнка адзначыў неабходнасць больш актыўнай працы ў Эфіопіі, з тэрыторыі гэтай краіны выхаду на суседнія афрыканскія дзяржавы, а таксама працягу кантактаў з Афрыканскім саюзам.

«Палітыка палітыкай, але гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, экспарт з'яўляецца прыярытэтам нашай знешнеэканамічнай дзейнасці і ад гэтага нікуды не дзенешся, - падкрэсліў ён. - Геапалітыка нам не патрэбная, мы не збіраемся гуляць у гэтыя гульні, у якія гуляюць 7-8 вядомых дзяржаў. Нам гэта абсалютна не трэба. Нам палітыка патрэбная для таго, каб прадставіць краіну, абараніць яе інтарэсы, усё астатняе - гэта гандаль, экспарт. Гэта задача нумар адзін».

«Ад экспарту нікуды не падзецца. Будзе экспарт - будзе валюта, будзе валюта - нашым палітычным праціўнікам няма чаго будзе сказаць. У іх адна праблема і адна балбатня - дэстабілізаваць абстаноўку на валютным рынку, гэта іх самая галоўная задача, яны думаюць, што калі мы валютны рынак абвалім, значыць, абваліцца краіна. Нічога падобнага! Ніхто нікуды не абваліцца. Але гэтую праблему трэба вырашаць, і рашэнне толькі адно - прыток валюты ў нашу краіну», - сказаў дыктатар.

Лукашэнка нагадаў дыпламатам, што іх праца заключаецца ў тым ліку і ў тым, каб наладзіць неабходныя для нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў кантакты, а таксама стварыць умовы для працы ў гэтым напрамку кіраўнікам прадпрыемстваў і членам урада.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках