3 траўня 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фортачніка з 30-гадовым стажам злавілі ў Менску

13
Фортачніка з 30-гадовым стажам злавілі ў Менску

30 мільёнаў за 14 «працоўных дзён» - вынік яго апошніх гастроляў.

Злодзея-фортачніка з 30-гадовым стажам злавілі ў Менску. З першага злачынства, здзейсненага ім у 15 гадоў, ён спецыялізаваўся на кватэрных крадзяжах, прычым заўсёды залазіў у дамы праз фортку, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як паведамляе прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Ганна Чыж-Літаш, фортачнік толькі ў кастрычніку ў чарговы раз вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. У Партызанскім раёне ён арудаваў на працягу двух тыдняў. За гэты час выкралі грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў на 30 мільёнаў рублёў. Браў золата, мабільныя тэлефоны, ноўтбукі і іншыя невялікія, але дарагія рэчы.

Для ўзлому фортак у яго быў спецыяльны інструмент. Перш чым паспрабаваць трапіць у кватэру, дамушнік тэлефанаваў у дзвярны званок, каб пераканацца, што нікога няма дома. Тым не менш, двойчы яго заставалі на месцы злачынства гаспадары, але абодва разы ён паспяваў уцячы.

Злавілі 45-гадовага зладзюжку ў гарадскім пасёлку Мачулішчы. Частку выкрадзенага ён паспеў пракуціць разам са сваімі прыяцелямі. Крымінальная справа ўзбуджаная па факце крадзяжу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках