4 траўня 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rolling Stone абраў 50 лепшых альбомаў 2013 года

9
Rolling Stone абраў 50 лепшых альбомаў 2013 года

На думку журналістаў выдання, лепшым альбомам 2013 года стала пласцінка «Modern Vampires of the City» гурта Vampire Weekend.

На другім месцы апынуўся альбом «Yeezus» рэпера Канье Уэста, а на трэцім - «Random Access Memories» калектыву Daft Punk.

У пяцёрку лепшых па версіі часопіса ўвайшлі таксама новы альбом Пола Макартні «New» і пласцінка «Reflektor» гурта Arcade Fire. Далей размясціліся альбомы «...Like Clockwork» калектыву Queens of the Stone Age, «Pure Heroine» новазеландскай спявачкі Lorde, «Trouble Will Find Me» гурта The National, «AM» ад Arctic Monkeys і «Wrote a Song for Everyone» Джона Фогерці, піша Lenta.ru.

У 2012 годзе часопіс прызнаў лепшым альбомам года пласцінку Бруса Спрынгсціна «Wrecking Ball». У тройку тады апроч яго патрапілі дэбютная пласцінка Фрэнка Оушэна «Channel Orange» і альбом «Blunderbuss» Джэка Уайта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках