3 траўня 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіцячыя садкі прымушаюць упрыгожваць хакейнай сімволікай

38
Дзіцячыя садкі прымушаюць упрыгожваць хакейнай сімволікай

Менскім дзіцячым садкам загадалі упрыгожваць памяшканні на Новы год хакейнай сімволікай.

- Выхавальніца сказала, што ўжо падпісалася пад загадам, які прыйшоў у садок: ўпрыгожыць групы сімволікай чэмпіянату свету па хакеі, - распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» адна з чытачак, дзіця якой ходзіць у адзін з садкоў Савецкага раёна. - Хэнд-мэйд, кажуць, не падыходзіць - трэба купляць усё новае. Звычайныя клюшкі таксама не падыходзяць. Мы прынеслі сцяжок за 12 тысяч з ЦУМа. Сказалі, што гэтага мала і трэба нешта большае. Прапаноўвалі раздрукаваць плакаты, але выхавальнікі сказалі, што трэба купляць менавіта афіцыйную прадукцыю.

Чаму трэба прыносіць афіцыйныя сувеніры, бацькам зразумела: правы на продаж сувенірнай прадукцыі турніру належаць кампаніі са Швецыі, якая іх выкупіла ў Міжнароднай федэрацыі хакея. Таму продаж беларускай сувенірнай прадукцыі будзе згорнуты за тры месяцы да чэмпіянату свету - дзесьці ў канцы студзеня.

Тым часам у Адміністрацыі Савецкага раёна Менска апраўдваюцца, што падобная «навагодняя» атрыбутыка - толькі рэкамендацыя, а зусім не загад. Маўляў, у садку перашчыравалі.

- Ёсць загад аб навагоднім афармленні ўстановы, дзе проста адным радком рэкамендуецца выкарыстоўваць сімволіку чэмпіянату свету-2014, - распавяла начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёна горада Менска Інэса Сабаленка. - Цалкам можа быць так, што выхавальнік няправільна зразумеў гэтую інфармацыю і гэтак жа няправільна данёс яе бацькам. У нас пастаянна ўстановы аднаго раёна упрыгожваюцца ў адзіным стылі. У сувязі з надыходзячым чэмпіянатам у загад была ўключаная такая рэкамендацыя. А ўпрыгожванне можа быць рознае. Напрыклад, выцінанка на акне ў выглядзе хакеіста. Вось і ўсё.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках