4 траўня 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакатар пайшоў на таран адміністрацыі Януковіча

43
Правакатар пайшоў на таран адміністрацыі Януковіча

У Кіеве кіроўца аўтамабіля спрабаваў прарваць ачапленне міліцыі, якая ахоўвае ўваход у адміністрацыю прэзідэнта з боку вуліцы Лютэранскай.

Як паведамляецца, аўтамабіль Volkswagen Passat раптам спыніўся на вуліцы Лютэранскай і пачаў рэзка рухацца ў бок праваахоўнікаў. Са слоў відавочцаў, ён учыніў наезд на нагу аднаго з міліцыянтаў, паведамляе «Корреспондент».

Аднак мітынгоўцы не далі аўтамабілю рухацца далей, заблакавалі яго сваімі самаходамі і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.

Са слоў відавочцаў, унутры знаходзіліся людзі ў камуфляжы. Інспектары, што прыбылі на месца здарэння спрабавалі разабрацца ў сітуацыі.

У той жа час мітынгоўцы выставілі перад міліцэйскім ачапленнем свой жывы ланцуг, каб не дапусціць яшчэ адной правакацыі.

Праз некаторы час прыйшоў на месца здарэння дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Батьківщина», генерал-маёр міліцыі Віталь Ярэма папрасіў мітынгоўцаў адпусціць аўтамабіль.

Ён сказаў, што ведае пра тое, што ў гэтым аўтамабілі знаходзяцца супрацоўнікі спэцслужбаў, але тым не менш яго трэба адпусціць, каб не ствараць нагод для правакацый.

Пасля кароткай сваркі з мітынгоўцамі была прынятая пастанова адпусціць аўтамабіль, тым больш што ніхто не стаў падаваць скаргу супрацоўніку ДАІ на наезд, які нібыта здарыўся.

Нагадаем, сёння, 3 снежня, апазіцыя пачала блакаду Адміністрацыі прэзідэнта. Сам Януковіч адправіўся да канца тыдня з візітам у Кітай.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках