3 траўня 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Не мужыкі. Не выканалі (Відэа)

22

3 снежня ў Менску прайшоў брыфінг, прысвечаны сітуацыі ў беларускай эканоміцы.

Паводле звестак Белстата, за дзевяць месяцаў гэтага года беларускі таварны экспарт скараціўся на 21,3% у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года. З чым гэта звязана?

Адказваючы БелаПАН на гэтае пытанне, вядомы эканаміст, аналітык Леанід Заіка сказаў:

«Давайце разбярэмся, ці трэба нам Міністэрства эканомікі? У іх прагноз экспарту - плюс 16%, а рэальна дзесьці мінус 20. У часы Сталіна за такія прагнозы давалі звычайна дзесяць гадоў без права перапіскі. Калі прагнозная памылка складае больш за 30%, то гэта ўжо не міністэрства, а структура, якая дрэнна працуе.

Калі мы будзем тлумачыць у духу Мінэканомікі, то, вядома, рынкавы попыт упаў, пытанне - на колькі ўпаў? Дарэчы, на такі відавочна не здавальняючы адказ звярнуў увагу прэзідэнт. Які, працытую амаль даслоўна, у пачатку года сказаў: «Мужыкі, папярэджваю - калі не выканаеце тое, што самі на сябе ўзялі, то буду строга пытацца». Высветлілася, што не мужыкі. Не выканалі».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках