6 траўня 2024, панядзелак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейца ў Менску канфіскавалі анаболікі на $155 тысяч

7

Буйная партыя фармакалагічных прэпаратаў з класа анаболікаў без адпаведных дакументаў затрыманая ў Менску ў грамадзяніна Расеі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУУС Менскага гарвыканкама.

«Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС сталіцы праводзіцца праверка ў адносінах да расейца, у легкавым аўтамабілі якога пры аглядзе ў скрынках з-пад аўтамабільных запчастак знаходзіліся прэпараты спартыўнай фармакалогіі з класа анаболікаў. Дакументаў на прадукцыю мужчына прад'явіць не змог», - гаворыцца ў паведамленні.

Канфіскавана каля 3000 розных відаў анаболікаў на агульную суму ў 155 тысяч даляраў ЗША.

У цяперашні час праводзіцца хімічная экспертыза на прадмет знаходжання ў складзе анаболікаў наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках