6 траўня 2024, панядзелак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермеры адправілі на Еўрамайдан 16 тысяч грыўняў і паўтоны прадуктаў

10
Фермеры адправілі на Еўрамайдан 16 тысяч грыўняў і паўтоны прадуктаў

Данецкія фермеры падтрымалі пратэстоўцаў у Кіеве.

Асацыяцыя фермерскай гаспадаркі Мар’інскага раёна Данецкай вобласці пералічыла на патрэбы кіеўскага Еўрамайдана сабраныя за апошні год членскія ўзносы агульнай сумай 16 тысяч грыўняў, паведамляе прэс-служба Данецкай абларганізацыі ВА «Батьківщина».

Як паведамляе «Корреспондент», рашэнне аб добраахвотнай фінансавай дапамозе Еўрамайдану было прынята на апошняй Канферэнцыі фермераў. Па словах дабрачынцаў, сабраную суму прыйшлося пералічваць двума касавымі аперацыямі, паколькі на дабрачынныя ўнёскі быў устаноўлены ліміт у памеры 10 тысяч грыўняў.

Прадастаўленне грашовай дапамогі ўдзельнікам пратэстаў у Кіеве фермеры тлумачаць салідарнасцю з патрабаваннямі Еўрамайдана, паколькі непадпісанне ўладамі пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам «адабрала ў гаспадарнікаў апошнюю надзею на тое, што айчынная аграрная галіна зможа падняцца з каленяў у бліжэйшыя гады».

Фермеры асцерагаюцца, што, улічваючы палітычную сітуацыю ў краіне, для большасці земляробаў 2014 год можа апынуцца непераадольным па прычыне абыякавасці ўлады да айчыннага сельгасвытворцы.

Таксама вядома, што раней прадстаўнікі Асацыяцыі фермерскай гаспадаркі падтрымалі Еўрамайдан, даставіўшы ў Кіеў паўтары тоны харчавання.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках