6 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх вайскоўцаў будуць судзіць у Беларусі за суцянёрства

12
Расейскіх вайскоўцаў будуць судзіць у Беларусі за суцянёрства

Двое расейцаў і грамадзянін Беларусі паўстануць перад судом па абвінавачванні ў суцянёрстве.

«Пракуратурай Менскай вобласці накіравана ў суд Менскага раёна крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі і двух грамадзян РФ па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 171 (замах на выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, звязанае з вывазам за межы дзяржавы асобы для занятку прастытуцыяй) Крымінальнага кодэкса», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у пракуратуры Менскай вобласці.

«Паводле прад'яўленага абвінавачвання двое грамадзян РФ, якія з'яўляюцца вайскоўцамі расейскай вайсковай часткі, і грамадзянін РБ, які працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю ў Менску, з сярэдзіны красавіка па 12 чэрвеня 2013 года, знаходзячыся ў беларускай сталіцы і ў РФ, з дапамогай тэлефонных перамоваў і размяшчэння інфармацыі ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, а таксама ў ходзе асабістай сустрэчы адшукалі дзвюх грамадзянак РБ, якія жадаюць займацца прастытуцыяй у Расеі», - праінфармавалі ў пракуратуры.

«Пры гэтым дамовіліся з жанчынамі, што за аказанне паслуг сэксуальнага характару яны павінны выплачваць ім узнагароду ў памеры 50% атрыманых грошай», - распавялі там.

«Пры спробе вывазу жыхаром Менска грамадзянак з РБ на аўтамабілі ў Маскоўскую вобласць РФ і перадачы іх саўдзельнікам злачынства - грамадзянам РФ - для занятку прастытуцыяй на абумоўленых раней умовах яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі», - працягнулі ў пракуратуры. «Такім чынам, злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад абвінавачаных абставінах», - адзначылі там.

«Аднак, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адказнасць за замах на злачынства надыходзіць па тым жа артыкуле Крымінальнага кодэкса, як і за закончанае злачынства. Мужчынам, якія спрабавалі вывезці жанчын за межы рэспублікі для занятку прастытуцыяй у РФ, судом можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці», - паведамілі ў пракуратуры Менскай вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках