6 траўня 2024, панядзелак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі асудзілі пераслед актывістаў Еўрамайдана

5
У Беларусі асудзілі пераслед актывістаў Еўрамайдана

У Беларусі падтрымалі акцыю «Салідарнасць супраць тэрору», якая прайшла ўчора ва Украіне.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, журналісты, праваабаронцы, грамадскія актывісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, палітычных рухаў, асудзілі пераслед актывістаў Еўрамайдана, выказаўшы такім чынам падтрымку кіеўскай нядзельнай акцыі «Салідарнасць супраць тэрору».

У тэксце заявы, распаўсюджанай сёння, вітаецца амністыя палітвязняў - актывістаў Майдана, а таксама нядаўна прыняты закон аб недапушчальнасці пераследу ўдзельнікаў пратэстаў ва Украіне. Але, разам з гэтым, выказваецца занепакоенасць тым, што «нягледзячы на вонкава прыстойныя дзеянні, улада ажыццяўляе індывідуальны тэрор». На думку аўтараў заявы, чарада зверскіх распраў над журналістамі і актывістамі Еўрамайдана, адзін з якіх - Васіль Маралаў, які атрымаў цяжкае кулявое раненне, іншая - Таццяна Чарнавол, жорстка збітая i скалечаная, паказвае, што ва Украіне сёння разгортваецца сцэнар, які быў некалі рэалізаваны і ў Беларусі. А менавіта, сцэнар «апалітычнай расправы», «які дае магчымасць дыстанцыявацца ад сваіх ахвяраў, спісваючы гвалт над імі на крымінальныя эксцэсы».

Аўтары заявы лічаць, што здзяйсняючы падобныя «варварскія дзеянні ў дачыненні да сваіх грамадзян», улады Украіны наносяць ўдары па асноўных дэмакратычных свабодах – свабодзе сходаў і свабодзе слова і заклікаюць іх да «спынення вайны супраць свайго народа, да адкрытых і цывілізаваных дзеянняў, накіраваных не на эскалацыю канфлікту, а на яго вырашэнне». У тэксце заявы гаворыцца таксама пра неабходнасць незалежнага расследавання нядаўніх выпадкаў нападу на журналістаў ва Украіне.

Заяву падпісалі журналісты Зміцер Галко і Таццяна Новікава, прадстаўнікі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалай Бамбіза і Леанід Акаловіч, Ігар Леднік ад імя Праваабарончага руху «Наша Беларусь», антыядзерныя актывісты Мікалай Уласевіч і Уладзімір Валодзін, Таццяна Зялко ад імя грамадскага аб'яднання беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне», Анатоль Шаўцоў ад імя ГА «Абарона правоў бацькоў і дзяцей», Валадар Цурпанаў ад імя магілёўскага цэнтра «Грамадзянская прастора», Ірына Сухій ад імя ГА «Экадом», Юрый Меляшкевіч, сябра Рады Руху «За Свабоду!», а таксама шэраг грамадзян Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках