Гамельчукі не змогуць купіць танны алкаголь ноччу яшчэ паўгода
13- 30.12.2013, 18:47
- 12,815
У Гомелі прадоўжылі дзеянне захадаў для абмежавання рэалізацыі алкагольных напояў да 1 ліпеня.
Гаворка ідзе аб забароне іх продажу ў крамах і павільёнах з 22.00 да 8.00. Пры гэтым абмежаванне не распаўсюджваецца на шумлівыя, вінаградныя віны, гарэлку ў керамічнай тары і бутэльках, аформленых скурай, а таксама каньяк, віскі, брэндзі, піша БелТА.
Экспэрымент распачаты ў Гомелі ў гэтым годзе. Асноўная мэта забаронных захадаў - знізіць колькасць правапарушэнняў і злачынстваў, якія ўчыняюцца нецвярозымі людзьмі ў начны час у грамадскіх месцах, а таксама ў сем'ях на бытавой глебе.