18 траўня 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: Перамены не за гарой

22
Мікалай Аўтуховіч: Перамены не за гарой

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч павіншаваў усіх беларусаў з Новым годам.

Ён таксама выбачаецца перад тымі, хто апошнім часам не атрымаў ягоныя лісты. Пра тое, што карэспандэнцыя дрэнна даходзіць да Мікалая Аўтуховіча, распавёў Аляксандр Сегень, якому ў сваю чаргу пра гэта паведаміла маці палітвязня, перадае «Радыё Рацыя».

Зазвычай на працягу тыдня арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік заўсёды адказвае на лісты. Мабыць, мяркуе Аляксандр Сегень, ён гэтым разам не атрымаў бандэроль з паштоўкамі, таму цяпер не мае магчымасці павіншаваць усіх, хто яго падтрымлівае.

«Мікалай Аўтуховіч пераказвае ўсім віншаванні з Новым годам, каб тыя, з кім ён перапісваецца, не думалі нічога дрэннага, калі ад яго няма адказу. Параіў пераказаць, што ўсе перамены не за гарой, а за сваю свабоду трэба змагацца. Ён герой - і ў турме толькі за тое, што змагаўся з мясцовымі чыноўнікамі і карупцыянерамі», - сказаў Аляксандр Сегень.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ, аднак 8 лютага 2009 года яго зноў затрымалі і ў 2010 годзе асудзілі нібыта за захоўванне боепрыпасаў (пяць патронаў). Ягонае здароўе тады было сур'ёзна падважанае сэрыяй працяглых галадовак пратэсту і бракам патрэбнай медыцынскай дапамогі.

Мікалай Аўтуховіч прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулу 295 частка 3 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Дадаткова палітычнага вязня асудзілі яшчэ на 2 месяцы зняволення, матываваўшы гэта тым, што нібыта новае злачынства ён учыніў, не адбыўшы 2 месяцы папярэдняга пакарання. Такім чынам, цяпер ён прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ў варунках строгага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках