18 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Вілейшчыне абакралі пенсіянерку, напалохаўшы чуткамі аб дэнамінацыі

4
На Вілейшчыне абакралі пенсіянерку, напалохаўшы чуткамі аб дэнамінацыі

На Вілейшчыне дзве жанчыны абрабавалі бабульку, прадставіўшыся «сацыяльнымі работнікамі».

У той жа дзень была ўзбуджаная крымінальная справа, піша «Региональная газета».

Крымінальны выпадак адбыўся 29 лістапада. Жанчыны зайшлі ў дом да бабулькі і прадставіліся «сацыяльнымі работнікамі». Яны пачалі распавядаць, што хутка адбудзецца дэнамінацыя, і прапанавалі памяняць грошы.

Пакуль бабуля слухала, адна з жанчын скрала з-пад матраца ложка тры мільёна рублёў.

Намеснік начальніка РУУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык параіў не пускаць нікога ў дом, не праверыўшы перад гэтым дакументы. Ашуканцы прыходзяць з мэтай праверыць, ці ляжаць грошы ў шафе, пад матрацам або ў іншых любімых месцах захоўвання грошай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках