Менскае «Дынама» саступіла «Кузні» (Відэа)
16- 4.12.2013, 18:03
- 11,485
Менскае «Дынама», саступіўшы «Кузні» (2:3), пацярпела ў гасцях 15-е паражэнне запар.
Такім чынам, менчукі не змаглі выйграць ні аднаго матчу ў гасцях у гэтым сезоне, піша goals.by.
Нагадаем, «зубры» спатыкнуліся ў выязных матчах з рыжскім «Дынама» (1:2), «Поўначсталлю» (2:4), СКА (1:5), «Атлантам» (2:3), «Лакаматывам» (1:4), «Віцязем» (1:2 Б), «Ак Барсам» (1:5), «Тарпеда» (0:3), маскоўскім «Дынама» (0:4) і магнітагорскім «Металургам» (0:3), «Трактарам» (0:3), «Нафтахімікам» (2:5), «Салаватам Юлаевым» (2:5), «Сібір’ю» (1:3) і «Кузняй» (2:3).
Гэта абсалютна горшы паказчык у лізе.
Адзначым, што параза ад «Кузні» стала другой для Любаміра Покавіча на чале каманды.
Менскае «Дынама» займае перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і 24-е месца ва ўсёй лізе.