3 траўня 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія грошы - самыя танныя ў Еўропе

33

Беларускі рубель займае апошняе месца на кантыненце і перадапошняе на прасторах былога СССР па сваёй важкасці.

Яе часам вымяраюць яе бягучым курсам. Але на самой справе гэта не зусім дакладна. Курс - гэта адлюстраванне не толькі гэтага, але і мінулага эканомікі канкрэтнай краіны. А калі грашовая адзінка раз за разам падвяргаецца дэнамінацыі, «сляды» блытаюцца, і ствараецца ілюзія стабільнасці.

Напрыклад, за латвійскі лат даюць каля двух даляраў ЗША. «Цяжкая» валюта ў латышоў? Бясспрэчна. А вось, напрыклад, перад увядзеннем еўра ў Італіі за даляр давалі каля 1900 лір. «Лёгкая» валюта? Зразумела. Але - стабільная, інакш бы ў еўразону краіну не прынялі. Курс ліры адлюстроўваў інфляцыйныя працэсы пасля Другой сусветнай вайны, па завяршэнні якіх дэнамінацыю не праводзілі. Самай буйной у Італіі была банкнота наміналам 500 000 лір, або каля 250 даляраў. І гэта - наглядны паказчык важкасці нацыянальнай валюты.

«Белорусские новости» правялі невялікае даследаванне на тэму «Курс самых буйных купюр да даляра ЗША ў Еўропе і на тэрыторыі былога СССР». Вынікі для беларускага рубля апынуліся несуцяшальныя: апошняе месца на кантыненце і перадапошняе - на прасторах былога Савецкага Саюза.

Варта адзначыць, што да ліпеня 2013 года самай буйной ва Узбекістане была купюра наміналам 1000 сумаў - на той момант эквівалент 48 амерыканскіх цэнтаў. У гэтай краіне кашалькі ў іх традыцыйным разуменні выкарыстоўваюцца рэдка: банкноты ў іх проста не змяшчаюцца. Злыя языкі ва Узбекістане кажуць, што ўрад, адмаўляючыся выпускаць купюры больш буйных наміналаў, з аднаго боку, змагаецца такім чынам з інфляцыяй, а з другога - гэтую самую інфляцыю не прызнае.

У Беларусі да такога абсурду пакуль не дайшлі, але, напэўна, кожны сутыкаўся з сітуацыяй, калі кашалёк пачынаў трашчаць па швах ад вялікай колькасці дробных купюр. Нядзіўна: бо ў нас самая маленькая - 50-рублёвая - банкнота эквівалентная ўсяго 0,54 амерыканскага цэнта...

Самая буйная еўрапейская купюра - 1000 швейцарскіх франкаў

Самая буйная купюра на тэрыторыі былога СССР - 500 латвійскіх латаў

Самая «лёгкая» буйная купюра ў Еўропе - 200 000 беларускіх рублёў

Самая «лёгкая» буйная купюра на тэрыторыі былога СССР - 5000 узбекскіх сумаў

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках