19 траўня 2024, Нядзеля, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Расеі заклікае не верыць лукашэнкаўскай прапагандзе

21
Амбасада Расеі заклікае не верыць лукашэнкаўскай прапагандзе

Будаваць высновы адносна дзейнасці акцыянераў і менеджменту ААТ «Уралкалій» на падставе інфармацыі беларускіх дзяржаўных СМІ - заўчасна.

Так мяркуюць у пасольстве Расеі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у верасні чатырнаццаць жыхароў Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама жыхар Мурманскай вобласці РФ запатрабавалі ад прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева кампенсаваць шкоду, нібыта нанесеную бюджэту Беларусі дзеяннямі гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера і яго акцыянера Сулеймана Керымава.

Падпісанты былі абураныя, што, паводле звестак беларускіх дзяржаўных СМІ, дзеяннямі гэтых двух расейскіх грамадзян была нанесеная шкода Беларусі на суму больш за 100 млн даляраў.

Адказ на зварот да Дзмітрыя Мядзведзева прыйшоў з расейскай амбасады ў Беларусі.

«Мяркуем, што рабіць высновы на падставе сродкаў масавай інфармацыі - заўчасна. Для высновы аб дзейнасці менеджменту і акцыянераў ААТ «Уралкалій» неабходная комплексная ацэнка сітуацыі, якой у цяперашні час займаюцца кампетэнтныя органы: Следчы камітэт Расеі і Беларусі», - гаворыцца ў адказе з расейскай амбасады, накіраваным ініцыятару звароту, актывісту незалежнага прафсаюза РЭП, магілёўцу Аляксею Паўлоўскаму.

У лісце таксама адзначаецца, што ў цяперашні час гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер, якога экстрадавалі ў Расею, знаходзіцца ў следчым ізалятары ў чаканні высвятлення ўсіх абставінаў справы і вынясення пастановы следчых і судовых органаў.

«Разумеючы вашу заклапочанасць, а таксама значнасць для эканомікі Беларусі развіцця калійнай галіны, пасольства Расеі ўважліва сочыць за сітуацыяй», - заяўляюць дыпламаты.

«Пасля перадачы Баўмгертнера Расеі ні пра якую кампенсацыю гаворкі быць не можа. Аляксандр Лукашэнка дарма аддаваў яго Расеі, закрыўшы вочы на такую велізарную шкоду роднай краіне. Было шмат шуму ва ўсёй гэтай гісторыі, а вынікам атрымаўся пшык», - пракаментаваў сітуацыю Аляксей Паўлоўскі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках