6 траўня 2024, панядзелак, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Януковіч прыняў пастанову ўступіць у клуб дыктатараў

20
Юлія Цімашэнка: Януковіч прыняў пастанову ўступіць у клуб дыктатараў

Былая кіраўніца ўрада Украіны заклікае апазіцыю не садзіцца за стол перамоваў з Віктарам Януковічам.

Заклік зачытала дачка экс-прэм'еркі Яўгенія Цімашэнка са сцэны на Майдане незалежнасці, піша «Украінская праўда».

«Януковіч, як прэзідэнт, страціў сваю легітымнасць, - мяркуе Юлія Цімашэнка. - Не здавайцеся! Не рабіце ні кроку назад! Не сядайце за стол перамоваў з бандай, у якой рукі па локаць у крыві нашых дзяцей, а афшорныя рахункі б'юцца ад вашых сродкаў. У еўрапейскіх краінах амаль не застаецца шанцаў скінуць гэтую арду, таму надзеі на сумленныя выбары ў 2015 годзе практычна не існуе».

Юлія Цімашэнка ўпэўненая, што Віктар Януковіч ніколі ўжо не падпіша пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам, бо ён мяркуе, што ўступленне ў еўрапейскую дэмакратычную супольнасць «несумяшчальнае з яго пажыццёвай уладай».

«Ён проста наважыў уступіць у клуб дыктатараў..., - удакладніла зняволеная экс-прэм'ерка. - Януковіча можа спыніць толькі неадольная сіла ўкраінскага народа. Ён разумее толькі адну мову - мову мірнай і упэўненай сілы, і толькі так з ім трэба размаўляць! Яго трэба менавіта цяпер мірна і законна адхіляць ад улады.

Для захавання сваёй улады і карумпавана нажытых багаццяў Януковіч не спыніцца не перад ніякім гвалтам. Ён не збіраецца аддаваць уладу, нават калі ва Ўкраіне не застанецца ніводнаго чалавека, які будзе яго падтрымліваць. Ён будзе яе ўтрымліваць крывёю, рэпрэсіямі, фальшывымі выбарамі, подкупам, усім, што знаходзіцца ў яго амаральном арсенале».

Цімашэнка ўдакладніла, што мэтай павінна быць «датэрміновае адхіленне ад улады аўтарытарнага рэжыму, які ўсталяваны ў краіне, воляй і сілай народа ў адзінстве з апазіцыяй».

«Неадкладная ліквідацыя рэжыму - гэта азначае датэрміновае неадкладнае адлучэнне Януковіча з пасады прэзідэнта», - патлумачыла яна.

Такі заклік людзі на Майдане ўхвалілі, праскандавалі «Адстаўка».

«Ён з'яўляецца сутнасцю, душой, рухаючай сілай аўтарытарызму. Усе іншыя прадстаўнікі як цэнтральнай, так і мясцовай улады - урады, беркуты, захарчанкі, пшонкі, клюеў і ўсе, усе астатнія - гэта яго метастазы, якія памруць адразу, як знікне з палітычнай карты іх натхняльнік», - адзначыла экс-прэм'ерка.

Акцыі пратэсту супраць зрыву еўраінтэграцыі праходзяць ва Украіне трэці тыдзень. Актыўны ўдзел у іх бяруць і прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных арганізацый. Пратэсты набылі масавы і бесперапынны характар пасля 30 лістапада, калі «Беркут» сілай зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў. На наступны дзень на акцыю ў цэнтры Кіева выйшлі сотні тысяч украінцаў.

Супрацьстаянне паміж апазіцыяй і ўладамі абвастрылася пасля інфармацыі аб магчымым уваходжанні краіны ў Мытны саюз.

Пазаўчора ўвечары стала вядома, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч зрабіў прыпынак у горадзе Сочы на шляху з Кітая дадому і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Стораны, у прыватнасці, казалі аб падрыхтоўцы будучай дамовы аб стратэгічным партнёрстве. Як паведаміў у сваім блогу рэдактар часопіса The Economist Эдвард Лукас, Януковіч паабяцаў Пуціну, што Украіна ўступіць у Мытны саюз.

У сувязі з гэтым, на думку брытанскага журналіста, чакаюцца дэманстратыўныя паводзіны з боку прэзідэнта Расеі з гэтай нагоды і вельмі жорсткая рэакцыя (разгон, увядзенне надзвычайнага становішча) ва Украіне.

Сёння ў Кіеве праходзіць Народнае веча, у якім бяруць удзел больш за мільён чалавек.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках