19 траўня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збой «глабальнага пацяплення»: пабіты рэкорд мінімальнай тэмпературы

23
Збой «глабальнага пацяплення»: пабіты рэкорд мінімальнай тэмпературы

У Антарктыдзе зафіксавана тэмпература ў мінус 91,2 градуса Цэльсія.

Новы сусветны рэкорд быў усталяваны ў раёне японскай станцыі «Купал Фуджы». Упершыню за ўсю гісторыю назіранняў пераадоленая планка ў мінус 90 градусаў Цэльсія, паведаміла газета The Sunday.

Замеры былі зробленыя са спадарожніка спецыялістамі Амерыканскага нацыянальнага цэнтра снежных і лядовых звестак. Новы рэкорд - мінус 91,2 градуса, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Папярэдні рэкорд - мінус 89,2 градуса па Цэльсіі - быў зарэгістраваны таксама ў Антарктыдзе ў 1983 годзе на расейскай станцыі «Усход». З тых часоў яна лічылася зямным «полюсам холаду».

Станцыя «Купал Фуджы» з'яўляецца самай высакагорнай з усіх існуючых у Антарктыдзе. Яна знаходзіцца на вышыні 3786 метраў над узроўнем мора.

Абсалютны мінімум для Паўночнага паўшар'я нашмат больш сціплы: менш за мінус 70 градусаў. Гэтыя паказчыкі зафіксаваныя ў горадзе Верхаянск на ўзроўні мора.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках