17 траўня 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правадніцу цягніка Гомель-Менск збіў п'яны гамяльчанін

4
Правадніцу цягніка Гомель-Менск збіў п'яны гамяльчанін

Па факце хуліганскай выхадкі ўзбуджаная крымінальная справа.

Правадніцу цягніка Гомель-Менск збіў гамяльчанін, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Заява ў праваахоўныя органы паступіла ад 35-гадовай правадніцы пасажырскіх вагонаў Гомельскага вагоннага ўчастка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Інцыдэнт адбыўся ў вагоне цягніка Гомель-Менск на чыгуначнай станцыі Гомель. Тут правадніцу збіў 32-гадовы гамяльчанін, які апынуўся раней судзімым за хуліганства.

Па факце хуліганскай выхадкі ўзбуджаная крымінальная справа. Падазраваны затрыманы. Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках