26 красавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя інвестыцыі скараціліся на чвэрць

2
Замежныя інвестыцыі скараціліся на чвэрць

За 2012 год у рэальны сэктар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 14,3 млрд. даляраў.

Гэта на 24,1% менш, чым у 2011 годзе, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расеі (46,7% ад усіх інвестыцый), Вялікабрытаніі (25,2%), Кіпра (6,4%), Аўстрыі (4%).

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (39,2% ад усіх інвестыцый), транспарту (27,8%), прамысловасці (24,4%). Большая частка - 73,4% усіх укладанняў - прыйшлася на арганізацыі Менска. На арганізацыі Менскай вобласці прыпадала 11,6% валавога паступлення замежных інвестыцый, Гомельскай вобласці - 5,5%

Асноўнай формай прываблівання наўпроставых інвестыцый былі пазыковыя інструменты (88,8% агульнай сумы простых інвестыцый). Запазычанасць за тавары, работы, паслугі ў суме валавога паступлення простых замежных інвестыцый за 2012 склала 8,7 млрд. даляраў, што на 24,9% менш, чым за 2011 год. Значныя аб'ёмы простых замежных інвестыцый з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі паступілі ад рэзідэнтаў Расеі (48,6% ад агульнай сумы прамых інвестыцый). Ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства паступіла 32% валавой сумы простых інвестыцый, Кіпра - 4,6%, Украіны - 3,4%.

Валавое паступленне простых замежных інвестыцый склала 72,3% ад усіх паступіўшых замежных інвестыцый, што ніжэй на 21,8% у параўнанні з 2011 годам. Найбольшыя сумы валавых простых замежных інвестыцый былі накіраваныя ў арганізацыі гандлю (47,3% ад усіх прамых інвестыцый), транспарту (36,1%), прамысловасці (9,9%).

Іншых замежных інвестыцый (не ад простага інвестара) атрымана 3,9 млрд. даляраў, або на 29,9% менш, чым за 2011 год. На іх дзель прыходзілася 27,6% ад усяго валавога паступлення замежных інвестыцый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках