27 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзны распродаж: 800 прадпрыемстваў пойдуць з малатка

122
Грандыёзны распродаж: 800 прадпрыемстваў пойдуць з малатка

Мінэканомікі сфармавала пералік з 800 прадпрыемстваў, якія можна прадаць.

Пра гэта заявіў сёння міністр эканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета міністраў, паведамляе БелТА.

«Міністэрства эканомікі сфармавала пералік прадпрыемстваў, якія не адпавядаюць, на наш погляд, нават сутнасці дзяржаўнага прадпрымальніцтва і ўдзелу ў эканоміцы, - сказаў міністр. - У гэты пералік увайшлі малыя прадпрыемствы да ста чалавек, прадпрыемствы з доляй дзяржавы менш як 50% і неплацежаздольныя. З гэтага спісу выключаныя горадаўтваральныя прадпрыемствы і тыя, па якіх надзеленае пераважнае права аблвыканкамам і гарвыканкамам у набыцці акцый. У выніку сфармаваны пералік з амаль 800 прадпрыемстваў».

Мікалай Снапкоў удакладніў, што на гэтых прадпрыемствах працуе 7% ад агульнай колькасці занятых, яны забяспечваюць 6% выручкі і 2% прыбылі ў агульным аб'ёме па краіне. Міністр аргумэнтаваў прапанову, чаму можна бязбольна рэалізаваць гэтыя прадпрыемствы прыватнаму інвестару.

«Наймагутная кропка росту - гэта мадэрнізацыя эканамічных адносін, - сказаў ён. - Трэба сканцэнтраваць намаганні на развіцці дамінуючых прадпрыемстваў, якія сапраўды заслугоўваюць дзяржаўнага кіравання. І ў сувязі з гэтым аптымізаваць структуру дзяржаўнай уласнасці».

Мікалай Снапкоў адзначыў, што трэба сфармаваць прапановы па гэтых прадпрыемствах, «па найбольш аптымальнай іх рэалізацыі». Перавагу лепш аддаць прыватнаму нацыянальнаму і замежнаму інвестару. Гэтую прапанову трэба прадставіць Лукашэнку для падтрымкі такога падыходу, лічыць міністр эканомікі.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках