27 красавiка 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залаты апостраф» уручаць 22 лютага

«Залаты апостраф» уручаць 22 лютага

22-га лютага ў Менску адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў штогадовай прэміі «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў».

Прэмія ўручаецца ў намінацыях: лепшая паэзія, проза, дэбют года, а таксама - «За ўклад у развіццё беларускай літаратуры», паведамляе «Радыё Свабода».

Кароткі спіс цяперашніх намінантаў будзе абвешчаны 18 лютага.

Пераможцаў абярэ рэдакцыя часопіса. Але чытачы змогуць прыняць удзел у «віктарыне», якая пачнецца 18 лютага. Той, хто першым правільна адгадае пераможцаў, атрымае падарунак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках