26 красавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Хай міністр эканомікі прадае сваю ўласнасць

45
Леанід Заіка: Хай міністр эканомікі прадае сваю ўласнасць

Выстаўленне прадпрыемстваў на продаж звязанае з жаданнем Міністэрства эканомікі пачаць рабаўніцкую і крымінальную прыватызацыю, як гэта было ў Расеі.

Так эканаміст і кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў charter97.org спіс з 800 беларускіх прадпрыемстваў, якія хоча прадаць Міністэрства эканомікі.

«Міністр эканомікі і ягоныя калегі наважылі гандляваць спадчынай, якая ім нібыта дасталася пасля раскідання СССР. Гэтыя прадпрыемствы яны проста дабілі да абуха і цяпер хочуць прадаць. Трэба спрыяць развіццю рынка, але ўсе гэтыя «эканамісты» не здольныя гэта арганізаваць» - адзначыў ён.

Леанід Заіка таксама дадаў, што Лукашэнка мог бы зліквідаваць мінэканомікі ў ліку першых дзеля непатрэбнасці.

«Міністэрства эканомікі - гэта вялікая дурасць, якая выяўляецца ў спробах дубляваць рынак і быць разумнейшым яго, што, у сваю чаргу, нікому на карысць не ідзе. Усё, што яно робіць, бессэнсоўнае і з'яўляецца працягам савецкага безгалоўя, а таксама бюракратычнай і наменклатурнай валтузнёй. Будзе лепш, калі міністр прадасць дамы і кватэры сваіх сваякоў, а не ўсе гэтыя заводы і фабрыкі», - сказаў на заканчэнне аналітык.

Нагадаем, сёння міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў на пасяджэнні ўрада заявіў аб сфармаваным пераліку з 800 прадпрыемстваў, якія будуць выстаўленыя на продаж.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках