19 красавiка 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кежман: На паперы фаварыт - «Фэнэрбахчэ», але яму прыйдзецца складана

Кежман: На паперы фаварыт - «Фэнэрбахчэ», але яму прыйдзецца складана

Вядомы сербскі футбаліст Мацея Кежман, які пагуляў у свой час у БАТЭ і «Фэнэрбахчэ», напярэдадні сустрэчы клубаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы ацаніў шанцы камандаў.

Мацея Кежман адказаў на пытанні «Прессбола».

- Кагосьці будзеце падтрымліваць?

- Не. Сустрэнуцца два клубы, у якіх я паспеў пагуляць на працягу кар'еры. У «Фэнэрбахчэ» прабавіў добры час, там выдатныя заўзятары. Але і ў БАТЭ сустрэўся з шмат якімі выдатнымі людзьмі. Містэр Анатольіч, прэзідэнт клуба, выдатна да мяне ставіўся. Так што хай пераможа мацнейшы!

- А ў каго больш шанцаў?

- У «Фэнэрбахчэ» бюджэт, вядома, важчэйшы. Гэта магутны клуб, у якім выступаюць сапраўдныя зоркі. Але цяпер стамбульцы перажываюць няпростыя часы. БАТЭ ж апошнія шэсць месяцаў правёў вельмі добра. Увогуле, на паперы фаварыт - «Фэнэрбахчэ». Аднак ведаеце, сёння я часта кантактую і з турэцкімі журналістамі. Паўтараю, што іхняму клубу давядзецца складана. У БАТЭ надзейная абарона, барысаўцы пісьменна дзейнічаюць на контратаках. Яны ведаюць, чаго хочуць ад гульні ў кожную хвіліну. Увогуле, прагнозы рабіць не бяруся. Буду проста атрымліваць асалоду ад футбола.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках