26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскае «Дынама» падолела «Віцязь» у матчы чэмпіянату КХЛ

11
Мінскае «Дынама» падолела «Віцязь» у матчы чэмпіянату КХЛ

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» перамагло ў Чэхаве «Віцязь» з лікам 4:2.

Шайбы закінулі:

у гасцей - Дзмітрый Мялешка, Тэему Лайне, Андрэй Міхалёў, Тым Стэплтон;

у гаспадароў - Георгій Белавусаў, Дынар Хафізулін.

Сустрэча спаборнікаў 17 кастрычніка ў Менску таксама скончылася перамогай «Дынама» - 3:1, нагадвае БелаПАН.

Пасля 50 гульняў «Дынама» з 71 баламі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, сёмае ў Заходняй канферэнцыі і 15-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 18 перамог у асноўны час, 5 у овэртайме, 1 праз буліты, пацярпела 2 паразы праз буліты, 3 у овэртайме і 21 у асноўны час, закінула 121 і прапусціла 142 шайбы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках