Лукашэнка ўпаў з гары ў Сочы
327
8:45, — Палітыка
Гэта адбылося, калі беларускі кіраўнік катаўся на лыжах.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ўжо два дні знаходзіцца ў Сочы. Па афіцыйных паведамленнях, ён адправіўся туды з рабочым візітам да Уладзіміра Пуціна. Сустрэч з расейскім прэзідэнтам пакуль не было, затое беларускае тэлебачанне паказала, як адпачывае дыктатар. Аказалася, што пакуль «працоўны візіт» уключае ў сябе гульню ў хакей і катанне на лыжах.
Пры гэтым, у сюжэт афіцыйнага тэлеканала СТВ нечакана ўвайшлі кадры падзення Лукашэнкі з гары падчас спуску. Магчыма, іх зняў малодшы сын беларускага кіраўніка: ён катаецца ў шлеме, да якога прымацаваная відэакамера.
Звычайна беларускае тэлебачанне імкнецца пазбегнуць паказу падобных кадраў.

Напісаць каментар (327)
Навіны
па тэме
- Дыктатар пагуляў у хакей падчас «працоўнага» візіту ў Сочы
- Лукашэнка ўчыніў траспартны калапс у Сочы
- Лукашэнка паляцеў катацца на лыжах у Сочы
Экспарт
Новости партнеров




