23 красавiка 2024, aўторак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - у чацвёрцы лепшых на ЧС па біятлоне

11
Беларусы - у чацвёрцы лепшых на ЧС па біятлоне

Залаты медаль, заваяваны Дар'яй Домрачавай у гонцы з масавага старту ў апошні дзень турніру, даў магчымасць Беларусі заняць чацвёртае месца ў медальным заліку.

Безумоўным пераможцам медальнага заліку стала зборная Нарвегіі, спартсмены якой заваявалі 8 залатых медалёў з 11 магчымых. Таксама ў нарвежцаў два сярэбраныя медалі і бронза.

Другое месца ў медальным заліку заняла каманда Францыі - 1 золата, 4 срэбра. Замыкае тройку лідэраў каманда Украіны - 1 залаты, 1 сярэбраны і 3 бронзавыя медалі, перадае «Інтэрфакс».

Адразу тры каманды падзялілі месцы з 5-га па 7-е, заваяваўшы па 1 срэбнаму і 1 бронзаваму медалю. Гэта два фаварыта, якія правалілі чэмпіянат свету - зборныя Германіі і Расеі і каманда Польшчы. Польскія спартсмены, як і ўкраінскія, выступілі вышэй усякіх хвал.

На восьмым месцы - каманда ЗША (1 срэбра). Спартсмены яшчэ чатырох краін заваявалі па 1 бронзаваму медалю (Чэхія, Італія, Славенія, Швецыя).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках