29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пачку гароху знайшлі гаечны ключ

50

Нечаканы сюрпрыз жыхарка Лунінецкага раёна выявіла ў пачку гароху, набытым на пошце ў сваёй вёсцы.

Унутры 700-грамовай упакоўкі, акрамя гароху, знаходзіўся сюрпрыз - новы гаечны ключ (8-10). Імпарцёр і ўпакоўшчык тавару - менскае ААТ, піша media-polesye.by.

Жанчыне пашанцавала, што ключ яна дастала з упакоўкі, а не з каструлі з супам.

Нагадаем, за апошні час беларусы ўсё часцей паведамляюць пра незвычайныя знаходкі ў прадуктах харчавання, якія яны набылі ў беларускіх крамах.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках