26 красавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Akute «парвалі» залу на «Belarus Night Party» у Маскве

2

У Маскве адбылася чарговая, другая па ліку вечарына з серыі «Belarus Night Party».

На першай прэзентацыі, арганізаванай беларусамі Масквы, сольны канцэрт згуляў менскі гурт «Разбітае Сэрца Пацана». Пасля ўдалага пачатку беларусы Масквы зладзілі канцэртнае выступленне Змітра Вайцюшкевіча, піша budzma.org.

Мінулыя выходныя Маскву наведалі чарговыя героі з Беларусі - магілёўскі гурт Akute. На канцэрце, які прайшоў у клубе «China Town Cafe», пабывала каля 100 слухачоў.

Адкрыў вечар беларуска-маскоўскі гурт «KilFil». За паўгадзінны сэт маладая каманда паспела сарваць апладысменты публікі, якая нават папрасіла музыкаў сыграць на біс. Далей прысутных чакала выступленне галоўных герояў вечара - Akute. Магілёўскія хлопцы ў сталіцы Расеі ігралі ўпершыню. Тым не менш публіку, якая цікавіцца іх творчасцю ў Маскве, мяркуючы па ўсім, Akute ужо маюць. Большасць слухачоў да апошняга падпявалі знаёмыя хіты з двух выдадзеных альбомаў Akute. Відавочна, публіка была не выпадковай і была добра дасведчаная пра творчасць калектыву.

У далейшых планах арганізатараў вечарынак «Belarus Night Party» канцэрты шэрагу беларускіх гуртоў. Некаторыя музыкі ўжо самі прапануюць свой удзел у маскоўскіх вечарынках, адзначаюць арганізатары. Але імёны будучых удзельнікаў пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках