19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдзеліць Грузіі 20 мільёнаў еўра на рэформы

7
ЕЗ выдзеліць Грузіі 20 мільёнаў еўра на рэформы

Еўракамісія выдзеліць Грузіі 20 млн еўра фінансавай дапамогі на правядзенне рэформаў у сферы еўраінтэграцыі

Адпаведнае пагадненне з урадам Грузіі падпісаў напярэдадні ў Тбілісі еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, паведамілі ў Еўракамісіі.

«Праграма засяроджаная на важных пытаннях палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі, якія ўключаюць агульныя дэмакратычныя каштоўнасці, захаванне правоў чалавека, развіццё сучасных інстытуцыяў, адкрыццё новых гандлёвых магчымасцяў», - заявіў еўракамісар.

Выступаючы ў Тбілісі на сустрэчы ў фармаце нефармальнага дыялогу «Усходняга партнёрства», Фюле у які раз заявіў, што Еўразвяз разлічвае падпісаць у лістападзе Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай, завяршыць перамовы па асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі з Малдовай, Грузіяй і Арменіяй, а таксама ацаніць прагрэс па гэтым пытанні ў перамовах з Азербайджанам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках