banner1 banner1 banner1

18.02.2013

Ірыне Халіп параілі з'ехаць і не вяртацца важная навіна 87

18:29, — Палітыка

Ірыне Халіп параілі з'ехаць і не вяртацца

Сёння журналістка, якой дазволілі часовы выезд з краіны, прыйшла адзначацца ў Партызанскі РУУС.

Але ў кабінеце начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі яе чакаў зусім іншы чалавек - начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Купчэня.

«Замест таго каб даць мне журнал уліку, у якім я распісваюся, - распавяла Ірына Халіп у інтэрв'ю charter97.org, - Купчэня спытаў, калі менавіта я еду. Я патлумачыла, што пакуль з датай паездкі да мужа не вызначылася, бо ў мяне захварэла дзіця. І тут Купчэня на падвышаных тонах загаварыў:

- Вам мяжу адкрылі, а вы не едзеце? Ну прызнайцеся, вы ж нікуды і не збіраліся? Вы не думалі, што вам дадуць дазвол. А вам, насуперак вашым чаканням, далі. Ну так едзьце! Бярыце дзіця, едзьце, атрымлівайце палітычны прытулак, але не вяртайцеся сюды! Вы тут не патрэбныя! Вы толькі факты скрыўляеце!».

«Відавочна, што, пырскаючы слінай, падпалкоўнік крычаў з чужых слоў. Няўжо не разумеў, што цяпер ён найгрубым чынам парушае не толькі закон, але і службовую інструкцыю? Бо ён мне пагражаў і адкрыта правакаваў на парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Прычым рабіў гэта не дзе-небудзь на вуліцы, а ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, знаходзячыся пры выкананні сваіх абавязкаў, у форме. Цяпер зразумела, што мяне проста хочуць выправадзіць з краіны, як выганялі дысідэнтаў з СССР. І ўжо калі дробныя чынушы дазваляюць сабе пагражаць і правакаваць - значыць, ім дадзены на тое карт-бланш з самых вярхоў. Я не выключаю, што буду падаваць заяву ў пракуратуру і на імя міністра ўнутраных спраў. Калі ў дзеяннях Купчэні і няма складу крымінальнага злачынства, то ўжо падстаў для службовага расследавання - больш чым дастаткова», - мяркуе журналістка.

Дарэчы, у сярэдзіне кастрычніка гэты самы Аляксандр Купчэня ў інтэрв'ю карэспандэнту «Новай газеты» Алене Рачавай казаў вось што:

- Калі Халіп не растлумачылі ўмовы яе ўтрымання, хай звернецца яшчэ раз, і ёй растлумачаць. Ніякіх змяненняў у змесце быць не можа.


Напісаць каментар (87)


Экспарт




Надвор'е ў Беларусі

   24.11   25.11 
Брэст Дождь+2
-1
Дождь+2
-1
Віцебск Небольшая облачность0
-3
Небольшая облачность0
-3
Гомель Солнечно+4
-4
Солнечно+4
-4
Гродна Дождь со снегом+1
-2
Дождь со снегом+1
-2
Мінск Небольшая облачность+1
-2
Небольшая облачность+1
-2
Магілёў Ясно+2
-4
Ясно+2
-4

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  23.11.14  24.11.14
EUR13 520,0013 520,00
USD10 780,0010 780,00
RUB235,00235,00

Меркаванне


Высшая «технология», казалось бы вечная

Высшая «технология», казалось бы вечная

Леонид Моряков

Сланцевая геополитика

Сланцевая геополитика

Алесь Чернякович

В Вологде! – Дзе?!

В Вологде! – Дзе?!

Пётра Мурзёнак

Пуля - дура, но зачем глупеть людям?

Пуля - дура, но зачем глупеть людям?

Виктор Леденев

Трупы ў імя магутнасці

Трупы ў імя магутнасці

Змiцер Дашкевiч



Учора на сайце:

наведвальнікаў 268409
праглядаў 1427699

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: