18 красавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскі абсурд

17
Міліцэйскі абсурд

У Магілёве міліцыянты не могуць выявіць асобу свайго былога супрацоўніка, якога затрымлівалі двойчы.

Такія адказы за подпісам намесніка начальніка Ленінскага РАУС Патарэнкі атрымаў з міліцыі актывіст БНФ Уладзімір Трызуноў, які двойчы 27 і 29 студзеня 2013 выклікаў міліцыю на п'янага мужчыну, які грукаў у ягоныя дзверы.

Уладзімір Трызуноў кажа, што былы міліцыянт Сяргей Пракапеня спрабаваў трапіць у кватэру, аднак актывіст не адамкнуў яму дзверы.

«Ён настойліва званіў у званок, грукаў у дзверы нагамі і рукамі і крычаў, каб я яму адамкнуў. Я выклікаў міліцыянтаў, яны прыехалі і яго забралі. Як так здарылася, што яны не змаглі выявіць ягоную асобу і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, мне невядома. Мяне гэта вельмі здзівіла. З гэтай нагоды буду пісаць скаргі ў міліцыю», - кажа Уладзімір Трызуноў сайту charter97.org.

Раней у прыватнай гутарцы з братам Уладзіміра Трызунова Пракапеня неаднаразова згадваў пра тое, што ён удзельнічаў у разгоне «Плошчы» 19 снежня 2010 года і што ў яго шмат знаёмых міліцыянтаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках