26 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Арменіі: exit-polls прадказваюць перамогу Саргсяну

2
Выбары ў Арменіі: exit-polls прадказваюць перамогу Саргсяну

Дзейны прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, паводле звестак экзіт-полаў, далёка апярэджвае сваіх спаборнікаў, на праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле апытанняў кампаніі «Гэлап», праведзеных на 122 выбарчых пунктах, кіраўнік дзяржавы набірае 58% галасоў, паведамляе ВВС.

Ягоны галоўны спаборнік Рафі Аванесян, які ўзначальвае апазіцыйную партыю «Спадчына», здолеў, паводле гэтых звестак, заручыцца падтрымкай 32% выбарцаў.

Яшчэ да пачатку выбараў экспэрты адзначалі, што самыя моцныя пазіцыі ў дзейнага прэзідэнта Сержа Саргсяна, бо кандыдаты, якія здолелі б скласці яму рэальную канкурэнцыю, знялі свае кандыдатуры без уцямнага тлумачэння прычын.

У ліку кандыдатаў, акрамя дзейнага прэзідэнта, - былы прэм'ерb>Грант Баграцян, які ўзначальвае партыю «Свабода», былы кіраўнік МЗС Арменіі, старшыня партыі «Спадчына» Рафі Аванесян, кіраўнік партыі «Аб'яднанне «Нацыянальнае самавызначэнне» Паруйр Айрыкян, былы кіраўнік МЗС Нагорнага Карабаха Арман Мелікян, палітолаг Андрыас Гукасян і спецыяліст у эпасе Вардан Седракян.

Перад выбарамі вялікую ўвагу прывабіў замах на аднаго з кандыдатаў, Паруйра Айрыкяна. 31 студзеня Айрыкян быў паранены ў абсяг пляча ў цэнтры Ерэвана, пасля чаго яго прааперавалі.

Ён падаў заяву ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбай перанесці выбары на два тыдні, але потым сам забраў гэтую заяву.

b>Перадвыбарчыя галадоўкі

Самы малады з васьмі кандыдатаў, эканаміст і бізнэсовец Андрыас Гукасян абвясціў галадоўку, патрабуючы анулявання рэгістрацыі дзейнага прэзідэнта Сержа Саргсяна ў якасці кандыдата.

Іншы кандыдат - Арман Мелікян - абвясціў, што адмаўляецца ад вядзення кампаніі да тых часоў, пакуль не будуць «упарадкаваныя» спісы выбаршчыкаў.

Трэці - Арам Аруцюнян - заявіў, што збіраецца ўзяць самаадвод за 10 дзён да галасавання, пры гэтым таксама абвясціўшы галадоўку.

У студзені Парламенцкая асамблея Рады Еўропы выказала сваю ўстурбаванасць тым, што асноўныя палітычныя партыі Арменіі, якія павінны былі выставіць сваіх кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіліся браць у іх удзел, спасылаючыся на тое, што не адчуваюць даверу да справядлівасці ўсяго выбарчага працэсу.

Перамога Саргсяна на выбарах 2008 года прычынілася да крывавых сутыкненняў паміж паліцыяй і прыхільнікамі апазіцыі, якія заяўлялі пра тое, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя. Аднак тады АБСЕ прызнала выбары збольшага адпаведнымі міжнародным стандартам.

Тэмы і дыскусіі

Галоўнай тэмай прэзідэнцкіх выбараў, як адзначаюць экспэрты, з'яўляюцца самі выбары. І Арменія ў гэтым сэнсе не ўнікальная: асноўным прадметам абмеркавання і дыскусій у часе кампаніі ў постсавецкіх краінах часта становяцца асобы кандыдатаў ды іхныя шанцы на перамогу, бо іхныя пазіцыі ў асноўных пытаннях палітыкі і эканомікі зазвычай мала розняцца адзін ад аднаго.

Аднак лідэр партыі «Спадчына» Рафі Аванесян ужо заявіў, што ў выпадку абрання ён гатовы неадкладна прызнаць незалежнасць Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Перад Арменіяй па-ранейшаму стаіць праблема беспрацоўя і несціханай спрэчкі з суседнім Азербайджанам пра лёс Нагорнага Карабаху.

Паводле афіцыйнай пазіцыі, Ерэван аддасць перавагу таму, каб якая-небудзь краіна - усё адно якая, - прызнала незалежнасць Карабаха першай.

У іншых пытаннях, звязаных з замежнай і ўнутранай палітыкай, вялікіх супярэчнасцяў паміж кандыдатамі няма.

Усе яны так ці інакш выказваюць заклапочанасць працоўнай міграцыяй, у выніку якой тысячы мужчын пакідаюць краіну, накіроўваючыся галоўным чынам у Расею. Цягам кампаніі закраналіся пытанні карупцыі і ценевай эканомікі, незалежнасці судовай сістэмы і моцнага войска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках