5 траўня 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аскараносную «Аперацыю «Арго» пакажуць у Менску

30
Аскараносную «Аперацыю «Арго» пакажуць у Менску

Менчукі ўбачаць аскараносны фільм «Аперацыя «Арго».

Пра гэта БелТА паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Менгарвыканкама Васіль Коктыш.

«Кінавідэапракат» Менгарвыканкама дамовіўся з праваўладальнікамі пра тое, каб кінакарціна, якая атрымала вышэйшую кінематаграфічную ўзнагароду, з 14 па 20 сакавіка была паказаная ў адным з кіназалаў кінатэатра «Беларусь». З сённяшняга дня квіткі на сеансы пачынаюць паступаць у продаж.

«Калі будзе ажыятаж, то мы гатовыя працягнуць супрацоўніцтва і падоўжыць тэрміны паказу», - сказаў Васіль Коктыш.

Каментуючы прычыну, па якой фільм не быў паказаны раней, ён растлумачыў, што ў Менску недастатковая колькасць лічбавых кіназалаў, а цікавых кінанавінак на вялікія экраны выходзіць шмат. Толькі ў студзені адбылося 27 прэм'ер, у лютым - 19.

Фільм Бэна Афлека апускае гледачоў у рэаліі аперацыі па вызваленні ў Тэгеране ў 1978 годзе супрацоўнікаў амерыканскай амбасады, якія знайшлі прытулак у доме канадскага амбасадара. Сам Афлек выканаў галоўную ролю ў фільме, згуляўшы агента ЦРУ.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках