5 траўня 2024, Нядзеля, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

4
Павышаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

У Беларусі з 1 сакавіка павышаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 129 ад 26 лютага 2013 года, паведамляецца на сайце Саўміна.

Экспартная пошліна на сырую нафту вырасла з $403,3 да $420,6 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту, зараз складае $277,6 за 1 т супраць $266,2 за 1 т у лютым бягучага года. Такая ж пошліна ўстаноўленая на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складае $378,6 замест $363 за 1 т у лютым.

А вось пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы зніжаная з $200,3 да $131,4.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках